Прошла Неделя белорусского языка и литературы

28.04.2018

«Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску!» – пад такім дэвізам прайшоў у школе тыдзень беларускай мовы. 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры зладзілі дзецям сапраўднае падарожжа. Праходзілі наступныя мерапрыемствы:

Інтэрактыўныя преапынкі (прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове)”Будзьма беларусамі”, “Прыгоды Несцеркі”; Відэаролікі пра сучасных беларускіх пісьменнікаў;

Акцыя “Смак беларускай мовы”;

Міні-канцэрт “Каб любіць Беларусь”;

Конкурс фотаздымкаў і малюнкаў “Беларускія краявіды”; вандроўка з фотакамерай.

Сустрэча з паэтэсай Ларысай Вырко (ў рамках Года малой радзімы);

Экскурсія ў музей гісторыі горада Давыд-Гарадка; Экскурсія ў музей ганчарства в.Гарадная (у рамках Года малой радзімы);

Таксама ў школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг "Беларускія, рускія аўтары-юбіляры" 

Дзеці змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці роднай беларускай мовы, паглыбілі свае веды па гісторыі роднага краю і этнаграфіі, пашырылі свой кругагляд і эрудыцыю, далучыліся да прыгожага.

Школьнікі добра падрыхтаваліся – гэта выявілася не толькі ў цудоўна аздобленай у беларускім стылі сцэне, у адпаведнай кніжнай выставе і пранікнёных словах вядучых. Аказалася, цэлы тыдзень яны збіралі пытанні для гасцей і складвалі іх у своеасаблівы “чароўны куфэрак”.
Куфэрак аказаўся і сапраўды чароўным, бо падрыхтаваныя вучнямі і настаўнікамі пытанні прымусілі не толькі ўзгадаць былое, але і пакорпацца ва ўласнай душы, каб быць перад даверлівымі вачанятамі, які чакалі адказу, шчырым і праўдзівым.
Што дае чалавеку мова? Што дае руская, а што – беларуская? Чым адрозніваецца чалавек, які проста піша вершы ці апавяданні, ад паэта ці пісьменніка? Ці можна стаць пісьменнікам шляхам якіх-небудзь спецыяльных намаганняў? Што вас больш за ўсё здзіўляе ў беларускіх людзях? Што такое каханне?

Адбылося закрыццё тыдня, дзе былі падведзены разам тыдня і ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам мерапрыемстваў, якія праводзяцца.